Па справе аб атручэнні газам дзвюх сем'яў у Барысаве затрыманых пакуль няма

28.01.2016 / 22:08

Паводле звестак БелаПАН, па справе аб атручэнні газам шасці чалавек у Барысаве, у тым ліку двух дзяцей, затрыманых пакуль няма.

Прызначаныя судова-медыцынская экспертыза, якая павінна вызначыць прычыну смерці, і тэхнічныя экспертызы. Працягваюцца следчыя і працэсуальныя дзеянні. У арганізацыі абслугоўвання канфіскаваная неабходная дакументацыя.