Пераважная большасць запазычанасцяў за камуналку — у фінансава забяспечаных мінчукоў

05.02.2016 / 17:54

Каля 85% даўжнікоў за камуналку ў Мінску з'яўляюцца фінансава забяспечанымі людзьмі. Пра гэта паведаміў на выязным семінары на тэму «Жыллёва-камунальная гаспадарка як адзін з асноўных напрамкаў развіцця Мінска» першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

«Запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі да трох месяцаў, як паказаў аналіз, у асноўным маюць фінансава забяспечаныя людзі. Гэта сведчыць пра іх халатнае стаўленне да гэтага пытання. Мы два разы ўносілі прапанову ва ўрад аб павелічэнні пені за пратэрміноўку плацяжоў за камунальныя паслугі ў 10 разоў. Але гэту ідэю пакуль не падтрымалі», — сказаў Уладзімір Кухараў.

На 1 студзеня запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі ў сталіцы склала 11 млрд 291 млн рублёў.