Лукашэнка заклікаў сілавікоў «быць народнымі людзьмі»

11.02.2016 / 17:11

Галоўнае ў працы праваахоўных органаў не статыстыка, а рэакцыя насельніцтва, заявіў кіраўнік дзяржавы 11 лютага на пашыраным пасяджэнні калегіі Следчага камітэта (СК).»Нам не патрэбная паказуха», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. 

Статыстыка адлюстроўвае вынік дзейнасці праваахоўнікаў і можа служыць для аналізу яе эфектыўнасці, але галоўнае — гэта рэакцыя насельніцтва, падкрэсліў ён.

Лукашэнка заклікаў міліцыю і іншыя сілавыя структуры «быць народнымі людзьмі» і запатрабаваў ад іх рабіць усё неабходнае для павышэння іміджу ў насельніцтва, даказваючы, што яны носяць пагоны для аховы людзей.

Аналагічныя заклікі кіраўнік дзяржавы выказаў два тыдні таму. «Вы павінны рабіць усё, каб спадабацца чалавеку сваімі дзеяннямі. <…> Вы для нашых грамадзян — самыя блізкія прадстаўнікі закону, ўвасабляеце для іх справядлівасць і бяспеку», — сказаў ён на калегіі МУС 28 студзеня.