Мігранты прарвалі загароду на мяжы Грэцыі і Македоніі

29.02.2016 / 20:43

Мігранты, якія сабраліся на мяжы Грэцыі і Македоніі ў раёне Ідамені, прарвалі памежныя загароды з дапамогай самаробнага тарана.

Македонская паліцыя ўжыла слёзацечны газ, спрабуючы рассеяць сотні людзей, якія знеслі металічную браму і загароды калючага дроту, усталяваныя на чыгуначных шляхах, што вядуць з Грэцыі ў Македонію, перадае агенцтва Рэйтэр.

Спробу прарыву распачалі уцекачы з Ірака і Сірыі, якія накіроўваюцца ў Еўропу праз Балканы. Натоўп скандаваў «Адкрыйце мяжу!»