Баскетбаліст Куль, волат Шымко і рэстаратар Садавы сфатаграфаваліся ў чырвоных сукенках 

28 лютага, у нядзелю, пяцёра мужчын сфатаграфаваліся ў чырвоных сукенках, каб дапамагчы дзецям з хворым сэрцам.

01.03.2016 / 17:33

Да правакацыйнага фотапраекта далучыліся лідар гурту J: Морс Уладзімір Пугач, баскетбаліст Аляксандр Куль, вядучы Дзмітрый Кахно, рэстаратар Аляксей Садавы і асілак Кірыл Шымко.

25 лютага яны кінулі выклік у сацсетках і паабяцалі, што калі кожнаму ўдасца распрадаць па 30 квіткоў на дабрачынны паказ «Red Dress МТС», яны зладзяць сваё «дэфіле»: здымуцца ў чырвоных сукенках і выкладуць фота ў сеціва. За два дні ўсе 150 квіткоў былі разабраныя.

Аўтарам фотасесіі стаў творчы дуэт Kanaplev+Leydik.

Уладзімір Пугач

Аляксандр Куль

Дзмітрый Кахно

Аляксей Садавы

Кірыл Шымко