Віталь Гуркоў атрымаў перамогу на чэмпіянаце свету па муай-тай ВІДЭА

25.05.2016 / 09:34

Беларускі баец муай-тай Віталь Гуркоў атрымаў другую запар перамогу на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. Пра гэта ў сацсетках паведаміў Віталь Цішуроў.

У сустрэчы з украінскім байцом Станіславам Пержаноўскім беларус атрымаў датэрміновую перамогу: у першым жа раўндзе ён адправіў саперніка ў накаўт ударам у корпус.

Як паведамлялася, раней сама адпраўка Гуркова на сусветнае спаборніцтва была пад пытаннем.