Забойства Шарамета: Выбухоўка была закладзена блізка да месца кіроўцы

20.07.2016 / 13:38

Выбуховая прылада, якая падарвала аўтамабіль з журналістам Паўлам Шараметам, знаходзілася блізка да месца кіроўцы.

Пра гэта заявіў прадстаўнік МУС Украіны Арцём Шаўчэнка.

«Дакладна, дзе была выбухоўка — пад дном, на дне — пакуль невядома, дайце папрацаваць экспертам. Але яна была вельмі блізка да месца кіроўцы», — заявіў ён.

Шаўчэнка дадаў, што з гэтай нагоды неўзабаве паліцыя правядзе брыфінг.