Еўрамісія акажа дапамогу ў расследаванні забойства Шарамета

Кансультатыўная місія ЕС па рэформе сектара грамадзянскай бяспекі акажа садзейнічанне ў расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета.

20.07.2016 / 18:50

Пра гэта «Украинской правде» паведаміла прэс-сакратар МЗС Мар'яна Беца.

«У мэтах выканання даручэння прэзідэнта для дапамогі ў расследаванні забойства Паўла Шарамета МЗС атрымаў пацверджанне аб гатоўнасці Кансультатыўнай місіі ЕС па рэформе сектара грамадзянскай бяспекі, якая прысутнічае ва Украіне, аказаць неабходнае садзейнічанне праваахоўным органам у адпаведнасці з мандатам місіі», — сказала яна.