У Данецкай вобласці адбыўся землятрус магнітудай 4,6 бала

07.08.2016 / 13:34

На поўдні Данецкай вобласці каля 11:15 адбыўся землятрус магнітудай 4,6 бала.

Пра гэта паведамляе Еўрапейскі Міжземнаморскі сейсмалагічных цэнтр (EMSC).

Паводле паведамлення, эпіцэнтр землятрусу адбыўся ў 78 км на поўдзень ад Данецка і ў 21 км на поўнач ад пгт.Стары Крым Марыупальскага раёна г. Марыупаль, глыбіня эпіцэнтра — 10 км.

Карыстальнікі сацсетак з Марыупаля паведамляюць, што два штуршкі выразна адчуваліся ва ўсіх раёнах горада. Пра якія-небудзь разбурэнні інфармацыі няма, але паведамляецца, што ў горадзе дрыжалі сцены дамоў, хісталася мэбля, у кватэрах сыпалася тынкоўка.

Аб адчувальных падземных штуршках паведамляюць таксама карыстальнікі ў Данецку, Мар'інцы Данецкай вобласці, Запарожжы, Бярдзянску, Мелітопалі Запарожскай вобласці, Дняпры, Крывым Рогу і Крапіўніцкім.

Аналагічныя паведамленні паступілі з бліжэйшых расійскіх Растова-на-Доне і Таганрога.