У Кітаі збудавалі самы вялікі ў свеце шкляны мост

Самы высокі і самы доўгі шкляны мост адкрыўся ў кітайскім нацыянальным парку ў горадзе Чжанцзяцзе, паведамляе CCTV.

21.08.2016 / 12:46

Мост размешчаны на вышыні 430 метраў над зямлёй і зроблены з 99 трохслаёвых шкляных панэляў, а яго даўжыня складае каля 300 метраў. Шырыня моста складае шэсць метраў. Мост злучае два краі каньёна.

Будаўніцтва моста пачалося ў снежні 2015 года і каштавала 3,4 мільёна долараў ЗША.

З меркаванняў бяспекі наведванне моста абмежавана васьмю тысячамі чалавек у дзень. Раней у якасці тэсту па мосце праехаўся пазадарожнік Volvo XC90.