Навукоўцы раскрылі сакрэт шчаслівай сям'і

02.09.2016 / 22:32

Даследчыкі з Амерыкі высветлілі, ад чаго залежыць сямейнае шчасце. Аказалася, што шчаслівай можна лічыць тую сям'ю, дзе ўсе займаюцца любімай працай.

Shutterstock

Калі чалавек з радасцю ідзе на працу і праводзіць там час, то гэта ўплывае на яго псіхалагічны стан, таму і дадому ён вяртаецца ў добрым настроі, а гэта, у сваю чаргу, добра ўплывае на сямейныя адносіны. Да таго ж, калі чалавек любіць працу, то і сваім заробкам ён таксама задаволены.

Спецыялісты запэўніваюць, што для дабрабыту ў сям'і жанчына не павінна займаць пасаду вышэй за свайго мужа. Таксама негатыўны ўплыў на адносіны ў сям'і аказвае адзінае месца працы мужа і жонкі.