Немаўля ў Варонежы назвалі Сталіным

08.09.2016 / 13:28

У Расіі Варонежскі ЗАГС зарэгістраваў немаўля, якому бацькі далі незвычайнае імя. Дзіця вырашылі назваць Сталіным.

Ва ўпраўленні ЗАГС па рэгіёне карэспандэнт інфармагенцтва «Валгаград News» даведаўся, што супрацоўнікі органаў запiсу актаў грамадзянскага стану вядуць улік рэдкіх імёнаў з 2002 года. З імем генералісімуса спецыялісты ЗАГСа маюць справу ўпершыню.