Жанчына з барадой трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса

08.09.2016 / 21:18

Мадэль з 15-сантыметровымі валасамі на твары стала самай маладой жанчынай у Брытаніі, якая мае паўнавартасную бараду, паведамляюць складальнікі Кнігі рэкордаў Гінеса.

PA

24-гадовая Гарнам Каур з брытанскага горада Слаў у графстве Беркшыр сказала, што трапіць у Кнігу рэкордаў — гонар для яе.

Каур распавяла, што яе барада — гэта своеасаблівая спроба маральна справіцца з шматгадовымі здзекамі з яе знешнасці.

У Гарнам Каур сіндром полікістозных яечнікаў — гарманальнае парушэнне, адной з прыкмет якога бывае празмерная колькасць валасоў на твары.

У сакавіку 2016 года яна стала першай барадатай жанчынай, якая выйшла на подыум падчас Тыдня моды ў Лондане.