Ганна Бонд згортвае праект БАТЭ OnAir

19.09.2016 / 22:27

Вядучая клубнага праекта «БАТЭ OnAir» Ганна Бонд у чарговым выпуску пабывала на матчы БАТЭ — «Нёман» і заявіла аб тым, што праграма выходзіць апошні сезон.

У гэтым выпуску Ганна даведвалася, як завабіць жанчын на футбол, пастаяла з Аляксандрам Глебам, які раздаваў аўтографы, і папрасіла Віталя Радзівонава падвесці вынік матчу.