Пуцін усклаў на КПСС адказнасць за развал СССР

23.09.2016 / 14:07

ria.ru

Камуністычная партыя Савецкага Саюза прасоўвала разбуральныя для СССР ідэі, лічыць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

«Вы ведаеце, як я стаўлюся да развалу Савецкага Саюза. Зусім неабавязкова было гэта рабіць. Можна было правесці пераўтварэнні, у тым ліку дэмакратычнага характару, без гэтага», — указаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Пасля чаго працягнуў: «Але хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што на чале нашай былой Айчыны, СССР, знаходзілася камуністычная партыя. Не нейкая іншая, якая прасоўвала ідэі нацыяналізму, альбо іншыя разбуральныя ідэі, якія згубныя для любой дзяржавы».