Moody's панізіла крэдытны рэйтынг Турцыі да «смеццевага» ўзроўню

24.09.2016 / 11:01

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Турцыі на адну прыступку — з ўзроўню «Ваа3» да «Ba1».

У адрозненне ад папярэдняга, узровень «Ва1» лічыцца спэкуляцыйным і называецца на прынятым сярод фінансістаў жагоне «смеццевым».

Агенцтва тлумачыць сваё рашэнне павышэннем рызык у сувязі з патрэбай Турцыі ў знешніх запазычаннях пры неспакойнай палітычнай сітуацыі ўнутры краіны.

На думку аналітыкаў Moody's, рэакцыя турэцкага ўрада на ліпеньскую спробу ваеннага перавароту азначае, што чаканыя рэформы адкладаюцца, і ў прынцыпе ставіцца пад сумнеў вяршэнства закона ў гэтай краіне.

У якасці негатыўных фактараў агенцтва таксама адзначае ўсё часцейшыя выпадкі гвалту ўнутры краіны і наступствы расійскіх санкцый супраць Турцыі.