Мужчыну далі 18 гадоў за тое, што забіў сябра відэльцам у вока

Ён таксама нанёс яму 16 удараў па галаве.

26.09.2016 / 12:20

Уступіў у законную сілу прысуд жыхару адной з вёсак Капыльскага раёна. Мужчыну прызналі вінаватым у забойстве свайго прыяцеля. Злачынства адбылося яшчэ 1 снежня 2015 года.

— Грамадзянін Л., які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, падчас сваркі з грамадзянінам М., якая ўзнікла на падставе непрыязных адносін, наўмысна, з мэтай забойства з асаблівай жорсткасцю, нанёс апошняму не менш за 16 удараў рукамі і неўстаноўленым цвёрдым тупым прадметам у вобласць галавы, тулава і верхняй канечнасці, а таксама 1 удар відэльцам у вока, прычыніўшы небяспечныя для жыцця цяжкія цялесныя пашкоджанні, — распавядае Аляксандр Ляўковіч, пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці.

Ад траўмаў мужчына памёр на месцы, яго прыяцеля затрымалі і судзілі. Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну і быў прысуджаны да 18 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі.