«Дынама» выйграла ва ўладальніка Кубка Гагарына, саступаючы 1:3 за 7 хвілін да сірэны

26.09.2016 / 21:30

Мінскае «Дынама» правяло сёння другі матч выязной серыі ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Пасля перамогі над маскоўскім «Дынама» (3: 0) «зубры» згулялі яшчэ з адным двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына — казанскім «Ак Барсам».

У «Дынама» двойчы вызначыўся Мацярухін, па шайбе закінулі Гаўрус, Элісан, Клінкхамер.