Барыс Джонсан папярэдзіў Расію аб ператварэнні ў краіну-ізгоя

01.10.2016 / 13:26

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што Расія можа ператварыцца ў краіну-ізгоя з-за сваіх дзеянняў у Сірыі. «Стаўленне да Расіі ў свеце пагаршаецца <…> Калі яны працягнуць рабіць тое, што робяць, яны пазбавяцца якой бы там ні было сімпатыі», - сказаў Джонсан у інтэрв'ю таблоіду The Sun.

Брытанскі міністр абвінаваціў Расію ў вайсковых злачынствах у Сірыі. «Яны скідаюць бомбу і чакаюць, калі прыедуць ратавальнікі, калі мірныя грамадзяне пачнуць даставаць параненых з-пад завалаў, і праз пяць хвілін яны скідаюць яшчэ адну бомбу», — заявіў Джонсан.