У Мінску з'яўляюцца графіці за вызваленне Пальчыса ФОТА

Надпіс «Свабоду Пальчысу» з'явіўся 1 кастрычніка на сцяне аднаго з будынкаў у раёне станцыі метро «Аўтазаводская» ў Мінску.

02.10.2016 / 11:00

Фота апублікавала ў фэйсбуку Julie Rimareva

Працэс над Эдуардам Пальчысам мае пачацца 14 кастрычніка. Вядомага як Джон Сільвер заснавальніка і аўтара патрыятычнага сайта 1863x.com абвінавачваюць у «распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні» і «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў».