Па запрашэнні польскага боку: Макей з афіцыйным візітам едзе ў Варшаву

08.10.2016 / 08:47

Фота Вадзіма Заміроўскага

Рабочы візіт міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў Польшчу адбудзецца 10 кастрычніка. Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, кіраўнік ведамства едзе туды па запрашэнні яго польскага калегі Вітольда Вашчыкоўскага.

«Візіт прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемным прызнанні і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча», — гаворыцца ў паведамленні.

Запланавана правядзенне сустрэч з міністрам замежных спраў Вітольдам Вашчыкоўскім, іншымі прадстаўнікамі кіраўніцтва Польшчы для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.