Выбух бытавога газу ў Разані: трое загінулых, больш за дзесяць пацярпелых ФОТА

У Разані (РФ) выбух бытавога газу адбыўся ў 10-павярховым доме раніцай у нядзелю. Загінулі трое, пацярпелі больш за дзесяць чалавек, у тым ліку дзіця.

23.10.2016 / 16:50

Фота: Прэс-служба МНС РФ па Разанскай вобласці

Уцечка бытавога газу разглядаецца ў якасці прыярытэтнай версіі выбуху ў жылым доме ў Разані. У выніку загінулі тры чалавекі, паведаміла ў нядзелю прэс-служба Следчага камітэта Расіі.

«Папярэдні аналіз сітуацыі і першапачатковыя следчыя дзеянні, даюць падставы следству на дадзены момант разглядаць у якасці прыярытэтнай версіі уцечку бытавога газу», — гаворыцца ў паведамленні.

Фота: Прэс-служба МНС РФ па Разанскай вобласці

Фота: Прэс-служба МНС РФ па Разанскай вобласці