Памёр дырэктар WikiLeaks

22 кастрычніка памёр дырэктар WikiLeaks, паплечнік Асанжа, Гэвін Макфадзьен (Gavin MacFadyen).

23.10.2016 / 18:35

«Гэвін Макфадзьен, горача любімы дырэктар WikiLeaks, цяпер рыхтуецца да бітвы з Богам», — напісаў заснавальнік парталу Джульян Асанж у Twitter «WikiLeaks».

Фота: CJ Clarke

Макфадзьен таксама быў заснавальнікам Цэнтру даследчай журналістыкі ЗША і блізкім сябрам Джульяна Асанжа. Яму было 76 гадоў.

WikiLeaks — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая публікуе сакрэтную інфармацыю, узятую з ананімных крыніц або пры ўцечцы дадзенай інфармацыі. Заснавальнікам, галоўным рэдактарам і дырэктарам WikiLeaks з'яўляецца аўстралійскі інтэрнэт-журналіст і тэлевядучы Джуліян Ассанж. У вялікіх аб'ёмах ён апублікаваў звышсакрэтныя матэрыялы пра шпіёнскія скандалы, карупцыю ў вышэйшых эшалонах улады, ваенныя злачынствы і таямніцы дыпламатыі.