Пераемнікам забітага Матаролы стане яго намеснік 

У самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» новым кіраўніком сепаратысцкага батальёна «Спарта» стаў першы намеснік забітага Арсена Паўлава (Матаролы) баявік з пазыўным «Воха», паведамляе РІА «Новости».

23.10.2016 / 22:37

Воха заявіў, што пасля смерці Матаролы ён будзе выконваць яго абавязкі, а «Спарта» працягне выконваць «баявыя задачы». «Гэта буду я, яго першы намеснік. Ён заўсёды мяне прадстаўляў намеснікам, таму аднагалосна прызналі, што яго справу будзем працягваць ўсе разам, але пад маім кіраўніцтвам», — заявіў Воха.

«Мы будзем займацца тым, чым займаўся наш камбат, будзем займацца баявой падрыхтоўкай, наносіць страты ворагу», — адзначыў баявік. Дадаўшы пры гэтым, што вінаватыя ў гібелі Матаролы абавязкова адкажуць за забойства.

Матарола загінуў 16 кастрычніка 2016 года ў Данецку. У доме баевіка быў узарваны ліфт, дзе ў гэты час знаходзіўся ён з ахоўнікам.