Хакеры атакавалі WikiLeaks пасьля публікацыі перапіскі Дэмакратычнай партыі ЗША

07.11.2016 / 13:58

Сайт WikiLeaks зазнаў хакерскі напад неўзабаве пасля публікацыі тысяч дакументаў, якія, паводле дадзеных парталу, з'яўляюцца электроннай перапіскай Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ЗША.

Пра гэта паведамляецца ў Твітары праекту. Сам партал працягвае працу.

WikiLeaks апошнімі тыднямі публікуе тысячы дакументаў, звязаных з перадвыбарнай кампаніяй у ЗША, у прыватнасці, перапіску кандыдата ў прэзідэнты Хілары Клінтан з яе памочнікамі, уключна з найбліжэйшым дарадцам Джонам Падэстам.

Штаб Клінтан сцьвярджае, што WikiLeaks атрымлівае дакументы ад расейскіх хакераў, зьвязаных са спецслужбамі, якія ўзломваюць амерыканскія серверы з мэтай паўплываць на ход выбараў. У самой арганізацыі сцьвярджаюць, што сайт WikiLeaks ніяк не звязаны з расейскімі спецслужбамі.