У Кітаі будуюць шашу, якая спявае ВІДЭА

Ужо правялі тэставы заезд.

09.11.2016 / 09:42

У дарожным пакрыцці зроблены рознаўзроўневыя баразёнкі. Пры трэнні з аўтамабільнымі шынамі яны ўтвараюць гукі, што складваюцца ў мелодыю. Дарога функцыянуе як вінілавы прайгравальнік, у якім шыны — іголка, а асфальт — пласцінка.

Першая частка дарогі прайгравае 30 секунд гімна «Ода да Радзімы», піша Meduza.

Do you hear the music? The tire-road friction "plays music" in Beijing. This "musical road" will open next spring. pic.twitter.com/H4GPbbXwK3

— People's Daily,China (@PDChina) 8 ноября 2016 г.

Дарога была пракладзена да шахтаў, якія цяпер закінутыя. Адкрыццё шашы пасля рэканструкцыі запланавана на вясну 2017 года.