На фоне навінаў з ЗША еўра вырас на 279 «старых» рублёў

09.11.2016 / 11:27

Хваляванні на сусветных рынках у сувязі з перамогай Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША адбіліся і на Беларусі.

Па стане на 11:25 курс еўра на таргах вырас да 2,1343 рубля (+0,0279; 279 старых рублёў).

Курс даляра вырас да 1,9079 рубля (+ 0,0017; 17 старых рублёў).

Апусцілася толькі расійская валюта. За 100 расійскіх рублёў даюць 2,9815 беларускага рубля (−0,0094).