Надвор'е на нядзелю: уначы да мінус 13 градусаў

12.11.2016 / 20:02

фота Юліі Бальцэвіч

Невялікі снег, туман і галалёдзіца чакаюцца 13 лістапада ў Беларусі, паведамілі ў Белгідрамеце.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўночны, умераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3-8 градусаў, пры праясненнях — да 13 марозу. Днём будзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.