«Расці вялікі, корань!» — палявыя работы на Наваградчыне працягваюцца ФОТАФАКТ

Імкнучыся сустрэць абласныя Дажынкі 18 лістапада добрымі вытворчымі паказчыкамі, механізатары Наваградчыны нават нядзельным надвячоркам не зніжаюць тэмпы палявых работ непадалёк ад райцэнтра.

13.11.2016 / 23:49

У прыгожым віхуры снежнага пылу здаецца, што цукровы бурак сам лезе з зямлі на ленту транспарцёра, просіцца да грузавіка, каб хутчэй трапіць на наш стол у выглядзе ладнага пачку салодкага пяску.

Лёгкі мароз дадае імпэту працоўным шурпатым рукам, загадзя адрамантаваная і дагледжаная тэхніка амаль сама настройваецца на звыклы маршрут па заснежаных палетках. Пакрытыя шэранем далягляды вельмі нагадваюць нядаўняе летняе жніво, у паветры пануе зухаваты працоўны настрой, і, гледзячы на прыцярушаныя мяккім сняжком здабыткі, хочацца ўсклікнуць: «Расці ж вялікім, корань!».

Фота Сяргея Зініна