Лукашэнка: У 2017 годзе сярэдні заробак мае вярнуцца на ўзровень $500

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэдні заробак на ўзровень $500 пры ўмове адпаведнага росту прадукцыйнасці працы, перадае БЕЛТА.

14.11.2016 / 18:33

Заслухоўваючы даклад пра перспектывы развіцця абласнога цэнтра, кіраўнік краіны адзначыў, што цяперашні ўзровень заробкаў лічыць недастатковым.

«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у $500 у наступным годзе», — даручыў Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што павышаць заработную плату без росту прадукцыйнасці працы немэтазгодна.

«Я не кажу, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім разе. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі два гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы да $500 наблізіліся», — падкрэсліў Лукашэнка.