Галіна Малішэўская сышла з пасады галоўнага рэдактара беларускай «Камсамольскай праўды»

01.12.2016 / 16:06

У нумары за 1 снежня «Камсамольская праўда ў Беларусі» выйшла з абноўленымі выходнымі дадзенымі, у якіх галоўным рэдактарам замест Галіны Малішэўскай значыцца Андрэй Ляўкоўскі.

Як сказаў «НН» Ляўкоўскі, рэдакцыйная палітыка газеты не зменіцца — гэта чалавек не новы, дагэтуль быў намеснікам Малішэўскай.

Прычыны сыходу з «КП» сама Малішэўская не тлумачыць.

Яна з'яўляецца жонкай кіраўніка «Еўрарадыё» Віктара Малішэўскага, перыядычна была госцем Генадзя Давыдзькі ў «Клубе рэдактараў».

Андрэй Ляўкоўскі.

АЯ