На сустрэчы АБСЕ Лаўроў зачапіў журналістаў у сваёй фірмовай манеры ВІДЭА

09.12.2016 / 19:12

Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў нахаміў аператару міжнароднага агенцтва Reuters у час пратакольнай сустрэчы на палях міністэрскага пасяджэння АБСЕ, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Інцыдэнт адбыўся перад двухбаковымі перамовамі Лаўрова і яго нямецкага калегі Франка-Вальтэра Штайнмаера 9 снежня.

Пасля пратакольнай часткі дыпламаты звычайна «дзякуюць прэсе», сігналізуючы аб заканчэнні здымкі, але ў гэты раз адзін з аператараў затрымаўся на некалькі секунд, каб адздымаць, як міністры праходзяць міма камер.

Гэта чамусьці абурыла шэфа расійскай дыпламатыі, і ён асабіста падышоў да прадстаўнікоў СМІ і звярнуўся да іх па-англійску: «Чаго вы хочаце?» («What do you want?)

Пасля гэтага Лаўроў перайшоў на рускую і, паглядзеўшы на прадстаўнікоў СМІ, дадаў: «Дэбілы…»

Гэты інцыдэнт быў зняты на камеры і ўжо моцна абурыў нямецкія СМІ, што асвятляюць ход саміту.

Як вядома, кіраўнік МЗС РФ ужо не ўпершыню адзначаецца недыпламатычнымі выказваннямі на публіцы.

nn.by