Антон Кушнір выйграў этап Кубка свету па фрыстайле ў Кітаі

17.12.2016 / 14:55

Архіўнае фота Аляксандра Семянякі, НАК Беларусі

Беларускі лятаючы лыжнік Антон Кушнір першынстваваў на этапе Кубка свету па фрыстайле ў Бейда Лейке (Кітай).

У фінале пераможца набраў 115,05 пункта. Гэта першы сур'ёзны старт чэмпіёна Алімпіяды 2014 года пасля сочынскага трыумфу.

Другое і трэцяе месцы дасталіся кітайцам Цы Гуанпю (114,48) і Чжоу Хан (95,58).

Чытайце таксама:

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір у вышыванцы ФОТАФАКТ

Пяць фактаў пра плэйбоя Антона Кушніра: паўгода ад безграшоўя да перамогі на Алімпіядзе ФОТЫ, ВІДЭА