Пад Баранавічамі кіроўца збіў жанчыну і ўцёк

03.01.2017 / 20:35

У Баранавіцкім раёне 3 студзеня аўтамабілем траўмаваная 63-гадовая пенсіянерка.

Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта здарылася каля 7.55 у вёсцы Новая Мыш.

На вуліцы Навагрудскай кіроўца учыніў наезд на мясцовую жыхарку, якая ішла па краі праезнай часткі. Аўтамабіліст, не спыняючыся, уцёк з месца здарэння.

Жанчына з пераломам пляча дастаўленая ў бальніцу. Пешаход была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

Дзяржаўтаінспекцыя вядзе пошук кіроўцы.