Гарадскі аўтобус загарэўся ў Мінску падчас руху

06.01.2017 / 14:41

У сталіцы раніцай 6 студзеня падчас руху па маршруце загарэўся гарадскі аўтобус.

Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 6:00 на вуліцы Лабанка. У салоне гарадскога аўтобуса, які рухаўся па маршруце «ДС Сухарава-5 — ДС «Кунцаўшчына», знаходзіліся кіроўца і некалькі пасажыраў. У выніку пажару ніхто з людзей не пацярпеў.

Супрацоўнікі МНС аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Хутчэй за ўсё, прычынай пажару стала кароткае замыканне.