Абмежаванняў на колькасць паездак у Беларусь без візы няма

10.01.2017 / 21:29

Абмежаванняў на колькасць паездак у Беларусь для замежнікаў пасля ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму няма. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення памежнага кантролю Дзяржаўнага памежнага камітэта Алег Ляшук на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА.

«Іншаземец можа скарыстацца гэтай магчымасцю столькі разоў, колькі захоча наведаць нашу прыгожую краіну — пры захаванні ўстаноўленага парадку», — сказаў прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта.

«Калі ласка, прыязджайце, глядзіце, адпачывайце, інвестуйце — мы будзем толькі рады, будзем гэта толькі вітаць», — запэўніў Алег Ляшук.