У польскім Шчэціне паліцыянты патрулявалі вуліцы ў вобразе анёлаў 

11.01.2017 / 14:38

У польскім горадзе Шчэцін на свята Трох Каралёў паліцыянты, прыбраныя ў строі анёлаў з крыламі, патрулявалі вуліцы, паведамляе сайт tvn24.pl. 

Гэты перформанс паліцыі выклікаў бурлівую дыскусію сярод палякаў.

А што думаюць беларусы на тэму такой незвычайнай акцыі? Ці хацелі б Вы пабачыць беларускіх міліцыянтаў у такім незвычайным адзенні?