Гаспадар «Рублёўскага»: Я ездзіў на рыбу на Аляску, у Манголію і Ісландыю 

11.01.2017 / 14:35

Акцыянер холдынга Retail Trading Logistics (RTL) Сяргей Ткачук, гаспадар крамаў «Рублёўскі», расказаў часопісу Timecity, як праводзіць адпачынак.

«Ляжанне на пляжы — гэта не для мяне! Адпачынак — гэта актыўнасць, прабегчыся трэба, паплаваць, мяч паганяць. Я вельмі люблю парыбачыць, і ў самых розных месцах свету аддаваўся гэтаму свайму захапленню: на Алясцы і ў Аргенціне, у Манголіі і Ісландыі, поўнач Расіі амаль усю аб’ехаў», — расказаў Ткачук.

* * *

Сяргей Ткачук нарадзіўся ва Украіне ў 1969 годзе ў сям’і вайскоўца. У 5 гадоў пераехаў у Беларусь. Скончыў Вышэйшую школу КДБ у Маскве, папрацаваў у Беларусі па спецыяльнасці, пасля чаго сышоў у бізнэс.

Выхоўвае двух дзяцей, сыну 26 гадоў, дачцэ 12 гадоў.