У Віцебску сям'я з цяжарнай жанчынай трапіла ў аварыю

15.01.2017 / 20:17

ДТЗ адбылося сёння каля 18.35 у Віцебску, паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аўтамабіль «Опель Корса» з 44-гадовым кіроўцам за рулём занесла і закруціла на праезнай частцы. У выніку ён сутыкнуўся з «Фальксваген Пола». На гэтым аўтамабілі мясцовы жыхар 1985 года нараджэння вёз сваю цяжарную жонку і яе маці. Абедзвюх жанчын агледзелі медыкі, якія вызначаць, ці патрэбна ім шпіталізацыя.

Вадзіцелі не пацярпелі. Абодва аўтамабілі атрымалі значныя пашкоджанні.