Баевікі ІД разбурылі частку амфітэатра ў Пальміры

20.01.2017 / 13:15

Пальміра ў сакавіку 2016 г.

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» разбурылі частку рымскага амфітэатра ў Пальміры, пабудаванага ў другім стагоддзі нашай эры, паведаміла сірыйскае дзяржаўнае агенцтва SANA.

Знесены, як паведамляецца, фасад амфітэатра, а таксама тэтрапілон каля яго - збудаванне з чатырма порцікамі, якое з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада.

Тэтрапілон

nn.by