На трэці дзень у Мінску знайшлі 20-гадовага студэнта Акадэміі МУС

26.01.2017 / 12:21

Міліцыя і родныя шукалі ў Мінску 20-гадовага Мікіту Панчанку, ураджэнца Магілёва. Студэнт-завочнік прыехаў у сталіцу на сесію ў Акадэмію МУС і знік. Аб вышуку паведамляў пошукавы атрад «Анёл».

У панядзелак, 23 студзеня, прыкладна ў 09:00 студэнт знаходзіўся ў Акадэміі МУС па праспекце Машэрава, 6 у сталіцы. Але так і не прыйшоў на іспыт. Яго пачалі шукаць родныя, валанцёры і міліцыя.

Літаральна праз паўгадзіны пасля публікацыі высветлілася месцазнаходжанне хлопца. Сведкі паведамілі, што ён шпіталізаваны ў адну з устаноў. Па нейкай прычыне інфармацыя медыкаў не паступіла далей у службы. Валанцёры дзякуюць усім, хто адгукнуўся.