У Мінску жанчына трапіла пад трамвай

26.01.2017 / 14:04

Аварыя адбылася 26 студзеня, каля 13.10, на праспекце Машэрава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, наезд адбыўся на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Трамвай збіў 56-гадовую жанчыну.

У выніку ДТЗ пешаход з шматлікімі пераломамі шпіталізавана.