Прэзідэнт Мексікі адмяніў сустрэчу з Трампам

26.01.2017 / 20:56

AP

Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета адмяніў сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая павінна была прайсці 31 студзеня ў Вашынгтоне.

«Сёння раніцай мы паведамілі Беламу дому, што мяне не будзе на працоўнай сустрэчы з прэзідэнтам ЗША, прызначанай на будучы аўторак», - напісаў прэзідэнт Мексікі ў твітары.

За некалькі гадзін да гэтага Трамп напісаў у твітары, што сустрэчу варта адмяніць, калі Мексіка «не жадае плаціць за так патрэбную ёй сцяну» на мяжы.

25 студзеня Дональд Трамп падпісаў указ аб будаўніцтве сцяны на мяжы з Мексікай у рамках барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што будаўніцтва ў той ці іншай форме аплаціць Мексіка. Улады Мексікі катэгарычна адкідае гэтую магчымасць.