25 лютага — адкрыццё сезону вандровак: падарожжа па надзвычай цікавых мясцінах вакол Мінска

Станькава — Рубяжэвічы — Івянец — Ракаў.

23.02.2017 / 15:25

Кампанія «Інтэркомтур» аб'яўляе сезон вандровак па Беларусі — 2017 адкрытым! Распачнем нашыя падарожжы ад незвычайна цікавых мясцін вакол Мінска.

Нас чакаюць: Станькава — Рубяжэвічы — Івянец — Ракаў. Едзем 25 лютага 2017 года!

Кошт падарожжа — 35 рублёў. 

А пастаянным кліентам прыемны бонус — кошт складае ўсяго 30 рублёў!

У Станькаве мы наведаем тэрыторыю былой сядзібы Чапскіх, дзе да сёння захаваўся пейзажны парк, чароўная, па сваёй архітэктуры падобная на казачны замак бібліятэка-скарбец, альтанка-ратонда і іншыя цікавыя пабудовы.

У мястэчку Рубяжэвічы, што калісьці стаяла ля самай савецка-польскай мяжы, нас чакае неагатычны касцёл Св. Іосіфа і старадаўняя фітааптэка, што працуе ўжо 140 год.

Івянец славіцца прыгожымі помнікамі каталіцкай сакральнай архітэктуры розных стыляў — гэта барочны касцёл Св. Міхаіла Арханёла, які быў часткай кляштара францысканцаў і неагатычны касцёл Св. Аляксея на мясцовых каталіцкіх могілках.

Апошні прыпынак адбудзецца ў Ракаве — знакамітым мястэчку кантрабандыстаў, якое апісаў у сваёй кнізе «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргей Пясецкі. У Ракаве мы наведаем касцёл Маці Божай Ружанцовай, невялікую капліцу Св. Ганны і Спаса-Праабражэнскую царкву.

Вандруйце па Беларусі разам з «Інтэркомтурам»!

Каляндар экскурсій па Беларусі

Анлайн-браніраванне вандроўкі

Падрабязнасці і запіс па т.: (17) 2223321, (29) 6506102, (29) 7652545 (Дзяніс).

ТАА «БелЮніІнтэрКом» УНП 190522713

Фота radzima.org