Футбольны тэлеканал запусцяць у Беларусі да лета

У пятніцу, 10 лютага, у Доме футбола адбылося пасяджэнне Савета клубаў вышэйшай лігі.

10.02.2017 / 16:17

Падчас сустрэчы абмяркоўваўся рэгламент па маркетынгу і камунікацыях АБФФ, тэхнічны рэгламент, а таксама варыянты далейшага ўдасканалення трансляцый матчаў элітнага дывізіёна.

Савет клубаў вышэйшай лігі вырашыў стварыць новы тэлевізійны канал, з рэгістрацыяй новай юрыдычнай асобы ТАА «БК-Сетанта-Спорт» у якасці СМІ, з працоўнай назвай «БК-Сетанта». Мяркуецца, што канал будзе паказваць усе матчы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі ў жывым эфіры і HD-якасці. Заснавальнікамі канала акрамя АБФФ будуць «Сетанта-Спорт» і кампанія «Спорт-ТиВи».

Запусціць канал плануюць да лета 2017 года.

nn.by