На таргах 14 лютага еўра ўпаў ніжэй за 2 рублі

14.02.2017 / 12:55

На таргах БВФБ 14 лютага беларускі рубель умацаваўся да даляра і еўра, але зноў знізіўся да расійскага рубля.

Даляр знізіўся на BYN0,0087 - да 1,8804 рубля.

Еўра апусціўся на BYN0,0155 - да 1,9956 рубля.

Расійскі рубель умацаваўся на BYN0,0039 - да 3,2583 за 100 расійскіх рублёў.