Пуцін прыляцеў на архіпелаг Зямля Франца-Іосіфа

29.03.2017 / 18:17

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў на архіпелаг Зямля Франца-Іосіфа, дзе азнаёміцца з вынікамі «генеральнай уборкі» рэгіёну, паведамляе ТАСС.

Таксама падчас свайго візіту Пуцін сустрэнецца з супрацоўнікамі палявой базы «Амега» нацыянальнага парку «Руская Арктыка», дзе яму распавядуць аб правядзенні ачысткі шасці пацярпелых выспаў архіпелага. У горадзе Архангельску 30 сакавіка Пуцін возьме ўдзел у рабоце IV Міжнароднага форуму «Арктыка — тэрыторыя дыялогу».

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў 28 сакавіка паведамляў, што паездка можа не адбыцца з-за няўстойлівага надвор'я.

Правесці «генеральную ўборку» Пуцін даручыў у 2010 годзе пасля свайго наведвання рэгіёну. Прэзідэнт прылятаў на востраў Зямля Аляксандры (уваходзіць у склад архіпелага Зямля Франца-Іосіфа), калі займаў пасаду кіраўніка ўрада.

У рамках паездкі расійскі прэзідэнт быў у бухце Паўночная, дзе агледзеў звалку памерам у 100 га. Усяго на архіпелагу было выкінута да 250 тыс. бочак з 40-60 тыс. т нафтапрадуктаў, а таксама металалом, вугаль і тэхніка.

nn.by