Бюст Раналду ў аэрапорце Мадэйры стаў хітом сацсетак ФОТЫ

30.03.2017 / 22:51

Скульптура форварда мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду стала новым мемам у інтэрнэце. Сам скульптар распавёў, што зрабіў бюст за 15 дзён па ўласнай ініцыятыве.

Reuters

Бронзавы бюст усталявалі ў аэрапорце Мадэйры, які цяпер будзе насіць імя футбаліста. Але, відаць,, як выглядае Раналду, ведаюць усе, акрамя скульптара. Карыстальнікі сацсетак змяшчаюць фота бюста ў кадры фільмаў жахаў і спрабуюць надаць рэальным фатаграфіям Раналду такую ж грымасу, як у статуі.

That meant to be @Cristiano ? Looks more like big @NiallQuinn22 to me! pic.twitter.com/bMucNTt1xV

— Joseph Barton (@Joey7Barton) 29 марта 2017 г.

I don't know what you're talking about guys, I think the Ronaldo statue looks pretty good pic.twitter.com/JIUwQBuqUY

— keewa (@keewa) 29 марта 2017 г.

New horror movie trope: Ronaldo's bronze face. pic.twitter.com/MKrumgHdLv

— The Football Ramble (@FootballRamble) 29 марта 2017 г.

@Joey7Barton @Cristiano @NiallQuinn22 it's spot on! pic.twitter.com/ILPX8QxqWQ

— Craig McCallum (@craigmc89) 29 марта 2017 г.

Мануэл Сантуш, аўтар бюста пракаментаваў сваю працу:

«Нават Ісус не ўсім падабаўся. Тут пытанне густу, і гэта не такая простая задача, як можа здацца на першы погляд. Я выкарыстоўваў фатаграфіі Раналду, якія знаходзіў у інтэрнэце, клаў іх перад сабой і працаваў. Крышціяну бачыў фатаграфіі бюста, якія пасылаў яму яго брат. Я быў з яго братам у музеі Раналду на Мадэйры і магу сказаць па смс Раналду, што ён застаўся задаволены».

nn.by