Паўночная Карэя праваліла ракетныя выпрабаванні

16.04.2017 / 10:53

КНДР правяла ракетныя выпрабаванні, якія аказаліся няўдалыя. Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap са спасылкай на Генштаб узброеных сіл Паўднёвай Карэі. Амерыканскія вайскоўцы пацвердзілі NBC News, што ракета ўпала адразу пасля запуску.

Ракета стартавала з палігона на ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Карэі. Якая менавіта ракета была запушчана, невядома.

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў: «Прэзідэнт і яго ваенная каманда ведаюць аб няўдалым запуску паўночнакарэйскай ракеты. У прэзідэнта больш няма ніякіх каментароў».