«Крумкачы» рассталіся з галоўным трэнерам

23.05.2017 / 21:25

«Крумкачы» рассталіся з галоўным трэнерам, украінскім спецыялістам Уладзімірам Пяценкам, паведамляе Tut.by са спасылкай на афіцыйны сайт мінскага клуба.

krumka.by

Настаўнік пакідае клуб па сямейных абставінах, удакладняе прэс-служба «крумкачоў».

Сёння Уладзімір Пяценка развітаўся з камандай. Таксама каманду пакідае памочнік галоўнага трэнера Альберт Кавалёў.

Трэніравальны занятак праводзіў галоўны трэнер дубля «Крумкачоў» Аляксей Кучук.

Уладзімір Пяценка прыняў «Крумкачы» ў міжсезонне. Пасля 9 тураў «Крумкачы» з 8 ачкамі (2 перамогі, 2 нічыі, 5 паражэнняў) ідуць на 12-м месцы ў турнірнай табліцы.

Украінскае выданьне Sport Arena сёння паведаміла, што ў «Крумкачы» можа вярнуцца беларускі спецыяліст Алег Дулуб, які выводзіў каманду ў вышэйшую лігу, а цяпер кіруе украінскімі «Карпатамі».